Адыходзячы год удалы для Лідскага малочна-кансервавага камбіната. Калектыў стаў лаўрэатам рэспубліканскай прэміі «Сто дарог экспарту».
Удалося павялічыць на 180 тон у суткі аб'ёмы перапрацоўкі малака, пашырыць лінейку прадукцыі і заваяваць новыя рынкі. Амаль на 40% павялічыліся аб'ёмы экспарту. Упершыню наладзілі пастаўкі ў Аман, Алжыр і Егіпет. Выгадныя ўмовы супрацоўніцтва заключаны з кубінскімі партнёрамі.
У чым сакрэт эфектыўнай работы? Якія далейшыя этапы мадэрнізацыі ў філіялах? Што дае ўнутраны кантроль якасці? Як вырашылі кадравую праблему? Якія сацыяльныя бонусы прывабліваюць моладзь?
«Свая зямля» за 14 снежня ў 6.25 і 23.00.