Сёлета 60-гадовы юбілей адзначае Філармонія для дзяцей і юнацтва Белдзяржфілармоніі – высокапрафесійны калектыў інструменталістаў і спевакоў, які не мае аналагаў у Беларусі. Яго дзейнасць скіраваная на музычна-асветніцкую працу, выхаванне ў маладых пакаленняў гледачоў музычнага і мастацка-эстэтычнага густу.
Пра юбілейны сезон, планы і мэты ўстановы дырэктар Філармоніі для дзяцей і юнацтва АЛЕГ МАЗУРЫН расказаў у гасцях у аўтара праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА. Эфір за 27 студзеня ў 21-05.