На працягу тыдня з 22 па 28 верасня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
22-23 верасня – радыёспектакль «Месяц Межань» паводле апавядання пісьменніка Яўгена Радкевіча;
24 верасня – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
25-26 верасня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Позняе каханне» па п’есе драматурга Аляксандра Астроўскага;
27-28 верасня – радыёспектакль «І нічога ўзамен» паводле аповесці пісьменніка Алеся Савіцкага.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).