2 і 3 мая – радыёспектакль “Начлег на буслянцы” па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Рэжысёр – Валерый Анісенка. У галоўных ролях -- народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў, Павел Дубашынскі, Арнольд Памазан, артыстка Алена Унукава. Год запісу – 1992.
4 мая – радыёспектакль “Мы скора завітаем зноў” па п’есе народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Рэжысёр – Валерый Анісенка. У галоўных ролях -- народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Віктар Манаеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Жук, артыст Юрый Кухаронак. Год запісу – 1993.
5 і 6 мая - радыёспектакль “Трывожнае шчасце” паводле аднайменнай пенталогіі народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Рэжысёр Марына Троіцкая. У галоўных ролях Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай – народны артыст СССР Віктар Тарасаў і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Год запісу – 1961.
7 і 8 мая - радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Вайна пад стрэхамі” паводле аднайменнага рамана пісьменніка Алеся Адамовіча. Рэжысёр-пастаноўшчык – Юрый Шчарбакоў, рэжысёр радыёкампазіцыі -- Марына Троіцкая. У галоўнай ролі Ганны Міхайлаўны Корзун – народная артыстка Беларусі Галіна Маркіна. Год запісу – 1968.