Падзяліцца:
Сучасныя тэхналогіі ў дапамогу гомельскім хлебаробам – «Свая зямля»
18 жніўня 2025
Сучасныя тэхналогіі ў дапамогу гомельскім хлебаробам – «Свая зямля»

Хлебаробы Гомельшчыны выйшлі на фінішную прамую жніва. Сёлета азімыя шчодра аддзячылі прыбаўкай ураджайнасці. Нягледзячы на тое, што з вясны хваляванняў хапіла ўсім: ад кіраўніка раёна да слесара-рамонтніка гаспадаркі. Катаклізмы прыроды навучылі смялей пераходзіць на сучасныя тэхналогіі і аператыўна дапамагаць раслінам у крытычны перыяд развіцця. Рэкамендацыі навукі, рэсурсная падтрымка дзяржавы – найлепшая перадумова для поспеху. Станоўчую ролю адыгрывае і высокая кваліфікацыя хлебаробаў, якія без перабольшвання кожны дзень здзяйсняюць працоўны подзвіг дзеля гарантавання харчовай бяспекі.

Якія тэмпы на фінішы ўборкі? Ці дастаткова рэсурсаў? Як пазбегнуць страт ураджаю? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля».

Фота і відэа:

  • Анатоль Гапонік, старшыня Гомельскага абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні,
  • Васіль Шапавалаў, старшы камбайнер птушкафабрыкі «Рассвет» Гомельскага раёна,
  • Аляксандр Грынькоў, старшыня Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК,
  • Аляксандр Стасенка, слесар-рамонтнік Гомельскай птушкафабрыкі,
  • Міхаіл Ахрэменка, загадчык збожжасушыльнага комплекса Гомельскай птушкафабрыкі.

https://www.youtube.com/watch?v=T0ybOloPj6U

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: