УЛАДЗІМІР МУЛЯВІН – знакавая фігура, грандыёзная мастацкая з’ява, чалавек-легенда сусветнай музычнай культуры. Яму было наканавана ўвасобіць у сваёй творчасці, спадчыне ансамбля «Песняры» вобраз нашай сінявокай краіны, усю яе прыгажосць, хараство, самабытнасць, яе духоўнае багацце. Неаднойчы творца гаварыў, што паняцце «пясняр» – не столькі паэтычны ці музычны сімвал, колькі лад жыцця, і трэба заўсёды адпавядаць гэтаму высокаму званню, што ён і рабіў на працягу ўсяго свайго творчага жыцця, быў верны Яе Вялікасці Музыцы, адданы беларускай народнай песні.
12-га студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца вечар, прысвечаны дню нараджэння выдатнага песняра. Сёння госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам -- арганізатары праекта: дачка Уладзіміра Мулявіна -- Марына і рэжысёр праграмы Аляксандр Камлюк, які ў свой час працаваў у ансамблі «Песняры».
Пачнём сустрэчу 10 студзеня ў 14.20.