- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Тыдзень памяці Генадзя Гарбука – «Тэатр Беларускага радыё», 19 – 28.03.2018
- Тыдзень памяці Генадзя Гарбука – «Тэатр Беларускага радыё», 19 – 28.03.2018

У «Тэатры Беларускага радыё» з 19 па 28 сакавіка праходзіць «Тыдзень светлай памяці народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука».
Да апошніх дзён свайго жыцця Генадзь Гарбук аддана служыў Купалаўскаму тэатру. У яго творчай біяграфіі – паўсотні цудоўных роляў у самых розных тэатральных спектаклях і амаль столькі ж – у кіно. Напэўна, самыя знакавыя з іх – Васіль Дзятлік ў «Людзях на балоце» Мележа, Пятрок у «Знаку бяды» Быкава, Лапатуха ў «Чорным замку Альшанскім» Караткевіча, Андрэй Ходас у «Белых Росах» Дударава ды іншыя.
Ну а калі палічыць яшчэ і работы Генадзя Міхайлавіча на Беларускім радыё, іх агульная агульная колькасць узрасце ці не ўдвая. Вобразы, створаныя гэтым артыстам, надзвычай яркія, запамінальныя, у яго асобе насамрэч сканцэнтравалася энергетыка беларускага характару.
Ён пакінуў нас сёлета, 7 лютага, на 84-м годзе жыцця, але разам з намі застанецца глыбокі і драматычны свет яго Мастацтва.
На гэтым тыдні ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць наступныя радыёспекталі з удзелам Генадзя Гарбука:
«Градабой» Паўла Місько – 19-20 сакавіка,
«Адзін лапаць, адзін чунь» Міхася Стральцова – 21-22 сакавіка,
«Люцынка альбо шведы на Літве» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – 23-24 сакавіка,
«Паляванне на Апошняга Жураўля» Алеся Жука – 25-26 сакавіка,
«Крыж» Аляксея Дударава – 27-28 сакавіка.
Пачатак эфіру – 22-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: