Фільтр па месяцу і году

Скасаваць


АНОНС: «Традыцыя – гэта перадача агню...» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 26.02.2020
26 лютага 2020

«Дырыжыраванне – гэта таямніца, магія, гіпноз» – сцвярджае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольга Янум. А гэту магію ёй пашчасціла ў цудоўным калектыве, які прызнаны сапраўдным эталонам сусветнага харавога выканальніцкага мастацтва і з'яўляецца сапраўдным захавальнікам і прапагандыстам народнай музыкі, твораў сучасных аўтараў, шэдэўраў сусветай класікі.

Адзін са старэйшых калектываў Беларусі, які носіць ямя выдатнага савецкага харавога дырыжора, кампазіатара, педагога, музыказнаўцы-фалькларыста, этнографа, музычнага публіцыста і грамадскага дзеяча Рыгора Шырмы, сёння святкуе свой юбілей – 80-годдзе.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольга Янум – госця аўтара праграмы «Творчы вечар» Яны Хадоска.

Пачатак сустрэчы – 26 лютага ў 21-05.