На працягу тыдня з 15 па 21 лістапада 2021 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
15 лістапада – вадэвіль «Дзіўная справа» паводле аднайменнага апавядання пісьменніка Міхася Чарота, да 125-годдзя з дня яго нараджэння;
16-17 лістапада – радыёспектакль «Апошняя пастараль» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Алеся Адамовіча;
18 лістапада – інсцэніраванае апавяданне «Жанчыны» пісьменніка Анатоля Кудраўца;
19-20 лістапада – радыёпастаноўка «Сіндбад вяртаецца» паводле аднайменнай аповесці пісьменніка Эрнеста Ялугіна, да 85-годдзя з дня яго нараджэння;
21 лістапада – інсцэніраванае апавяданне пісьменніцы Алены Васілевіч «Горкі ліпавы мёд».
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00.