Пра гісторыю і сённяшнія будні тэатра, творчыя пошукі і эксперыменты, каго яны хвалююць ці нават прымушаюць пераасэнсоўваць жыццёвыя арыенціры, аўтар праекта «Творчы вечар» Яна Хадоска запрасіла пагаварыць вядомых гасцей
У Гомельскай абласной бібліятэцы ўрачыста ўзнагародзілі лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага
Пра творчыя перамогі, натхненне, ідэальныя канікулы, здаровы лад жыцця і многае іншае вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца спытаюць сёння ў заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі
Аўтар праграмы «Пакаленне XXI» Настасся Ермалюк прапануе сустрэцца з яркімі вакалісткамі – удзельніцамі і пераможцамі рознастайных творчых праектаў – Крысцінай Селіяд і Ангелінай Ярашчук
Віцебская бройлерная птушкафабрыка стала лаурэатам рэспубліканскага конкурсу «Сто крокаў экспарту». Якая формула канкурэнтаздольнасці забяспечыць стабільны прыбытак? Чаму работнікі прадпрыемства – ад жывёлаводаў да кіраўніка – з радасцю кожны дзень прыходзяць на работу?..
Пастаноўшчыкі гісторыі-прытчы пра каханне абяцаюць, што арыгінальнае рашэнне сцэнічнай прасторы, спалучэнне меладызму беларускай мовы з фолк-мадэрнам і рокам дазволяць ім стварыць неверагодную таямнічую атмасферу...
Пра канцэпцыю новага выдання, якое адкрывае і невядомыя раней старонкі творчасці Яўгеніі Янішчыц, раскажуць госці літаратурнага «Творчага вечара» – Святлана Калядка і Тамара Аўсяннікава. Вершы паэтэсы прагучаць у выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.
Пра простыя ісціны, сям'ю, прызванне, родны тэатр і любімую прафесію аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска пагаворыць з госцяй – актрысай Тамарай Мужэнка.
Беларускі дзяржаўны акаэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм'еру мюзікла «Яўрэйскае шчасце» Веньяміна Баснера, асновай для якога стаў раман амерыканскага пісьменніка Давіда Фрыдмана «Мендэль Маранц».