Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь – гэта калектыў маладых музыкантаў, які вызначаецца высокім прафесіяналізмам, творчай універсальнасцю і бездакорнай дысцыплінай. Іх выкананне выклікае самыя захопленыя эпітэты ад зорак сусветнага мастацтва.
За гады свайго існавання Прэзідэнцкі аркестр заняў пачэсную нішу ў культуры Беларусі, заваяваў давер і любоў у слухачоў, набыў аднадумцаў у розных краінах свету.
Пра творчыя планы калектыва пагаворым з госцем праграмы «Творчы вечар» – галоўным дырыжорам Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віталем Кульбаковым.
Пачатак сустрэчы – 11 сакавіка ў 21-05.