Легендарны ансамбль «Песняры»
створаны народным артыстам СССР УЛАДЗІМІРАМ
МУЛЯВІНЫМ. Сёння Дзяржаўны ансамбль «Песняры» не адступае ад тых самых песняроўскіх традыцый і працягвае адраджаць беларускую народную песню, захоўваць «залаты» песенны фонд краіны. Калектыў актыўна гастралюе, прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, стварае ўласныя цікавыя праграмы, выпускае новыя альбомы.
Дарэчы, сёння ў нашай праграме «Настрой!»
мы і раскажам пра новы альбом «Песняроў»! Дырэктар ансамбля «Песняры» РАМАН
КОЗЫРАЎ
і саліст АЛЕГ
ЖАЛЕЗНЯКОЎ
– госці вядучых ЯНЫ
ХАДОСКА
і АНДРЭЯ
СІНІЦЫ – 26 красавіка ў 14.15.