Фільтр па месяцу і году

Скасаваць



Сергей Кизима: время определяться, будет ли ЕАЭС полезен для стран-участниц
23 красавіка 2020
Праект стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года абмеркавалі сёння на пазачарговым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Як заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, поўная рэалізацыя дамоўленасцей ва ўстаноўленых Дагаворам аб ЕАЭС сферах, далейшае ўдасканаленне функцыянавання і раскрыццё інтэграцыйнага патэнцыялу ЕАЭС патрабуюць прыняцця амбіцыйных рашэнняў па развіцці інтэграцыі, пашырэнні галін эканамічнага супрацоўніцтва і ўдасканаленні інстытутаў ЕАЭС.
Загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь палітолаг Сяргей Кізіма ў каментарыі Беларускаму радыё адзначыў: цяперашняя сітуацыя ставіць перад дзяржавамі ЕАЭС шэраг выклікаў, і самы час вызначацца, ці будзе Саюз карысны для краін-удзельніц, або кожны будзе спраўляцца з цяжкасцямі сам-насам.